Невядомая гаспадарчая пабудова ў вёсцы Пугачова, пад Бягомлем. Ехаў сюды дзеля адной цаглянкі з высечаным на ёй годам, думаў пра год пабудовы. Ледзьве знайшоў, некалькі разоў хадзіў вакол. Міма праходзіў п'яны дзед, з ліку мясцовых. Дзед цікавы аказаўся, шмат каго ведае і ўсюды бываў. У яго слова-паразіт было "шах". Я не адразу зразумеў. Паказаў мне жылы дом, зроблены з такой жа цэглы, якая ёсць у гэтым будынку. Дом напалову заселены да гэтага часу. Гэтую пабудову выкупілі, збіраюцца зрабіць з яе звычайны жылы дом. З такімі сценамі павінна быць цеплыня ўзімку і прахалодна ўлетку.
Праз некаторы час я вярнуўся сюды яшчэ раз. Кут падзення сонечнага святла дазволіў лепш разгледзець тыя самыя цаглінкі. Гледзячы на тое, як Талян высякаў сваё імя, я засумняваўся ў сапраўднасці "1863". Побач бегаў прыязны сабакен, які быў злоўлены і старанна пагладжаны.
Не ведаю, чаму ў мяне ў галаве круціцца бровар. Магчыма мясцовы дзед мінулым разам так казаў. На картах адзначана як гаспадарчая пабудова.
.
#побеларуси #хозпостройка #усадьба #пугачево #бутоваякладка #будынак #сядзіба #бичтрип #кирпич #historical #heritage #unlost #fujiphotography #fujiphoto #architecture #belarus #oldstyle #country #countrystyle #vintage #уютныеебеня #уютныйдом #stones #бровар #спиртзавод #дом #кирпичи #докшицы #падарожжа #беларусь #вёска #старина #village #unlost