адзінае памятаю на скрыжаванні з Прэстанам часта кагосьці збівалі, пешаходныя пераходы там былі небясьпечныя
honourable hater 👻
пішу бздуру ў інтэрнэце
адзінае памятаю на скрыжаванні з Прэстанам часта кагосьці збівалі, пешаходныя пераходы там былі небясьпечныя
0 фота ўсярэдзіне, затое нейкая разумная людинка запісала ўспаміны мінчукоў пра Прэстан (рас.мова) https://citydog.io/post/novatory-preston-market/
пішуць што Прэстан быў цэнтрам начнога жыцьця раёна ✨ апошнія ж 10+ год эстафету перахапілі Суседзі ў ГЦ Рыга
наогул артыкул файны, дасціпны ды настальгійны, шмат чаго ня ведала
але які ж раскошны быў той Preston ✨
мне здавалася што ён бясконцы з паліцамі напханымі прадуктамі ажна да столі
мне там купілі дыскі Мадонны і Шакіры ў трэцім клясе, але былі часы, калі мы туды хадзілі хіба з асаблівых нагодаў
і паглядзіце на гэты раскошны пандус 🤌
направа па Багдановіча - Эль Памідора, клуб Тотем (матка боска ён што, яшчэ існуе?)
RE: https://vkl.world/@Oranzh/116211829285348406
правы верхні кут - Макдональдс майго дзяцінства, далей наверх па Сурганава ГЦ Эўропа справа, злева Беларусбанк
левы верхні кут - круглы будынак (памятаю як яго толькі пабудавалі, бацькі глядзелі там кватэру), ад яго налева па Багдановіча - Прэстан (але з 16га БТІ)
правы ніжні кут - Парк дружбы народаў, падчас кавіду выходзіла пасядзець там з бургерам з мака пасьля работы
зараз ведаю ўжо раскапалі, будуюць метро (вядома ж, столькі вольнае тэрыторыі ў левым ніжнім куце)
Не ведаю, ці раіў вам раней, але файны падкаст ад выдатных дзяўчын на цікавыя тэмы, які часам могуць падацца інтымнімі, але пра якія варта размаўляць - "ласкатухі"
https://youtu.be/iePA95dVaRU?is=BYMXBbFKJf77Thav
падабаецца як рандомна ў інтэрнатах штосьці вірусіцца
хлоп забыў тэкст песьні ў талент-шоў і праз 11 год стаў зорачкай ✨
дагэтуль не разумею як гэта працуе але кожны раз рагачу з гэтага i just want you to say for me to sorry як свіня 💀
Вітанкі, шаноўныя! Падкаст "Каласы пад сярпом ШІ" на сувязі.
Сёння разбіраемся, чаму дата-цэнтры OpenAI папракаюць за празмернае спажыванне вады, абмяркоўваем страх страціць працу праз ШІ і разважаем, чаму ў ваенных сімуляцыях ChatGPT амаль заўсёды выбірае ядзерны ўдар — і прычым тут Anthropic.
я перепрошую
bro's just apologising 🥀🥲
мая менталка трымаецца на літоўцы які you gotta go and get him — eh, sorry, eh… nepal
ды на Юльцы Тымашэнчысе яка така а я POKLALA 💅👑✨☝️
@itbeard дзякуй 🙃
а калі б ня злілі на пачатку, то зліцца самой у апошні момант 🤓
але бач не пашанцавала на неадэкватаў
насамрэч я мару калісьці на сумоўі атрымаць тое даўбаграйскае пытанне пра шлюб і дзяцей каб адказаць што я лезбуха ды нават выпадкова заляцець не змагу
але мяне ніколі такога не пыталі 😭
часам здаецца што мая працаздольнасць трымаецца на страху ды стрэсе
бо ў мяне існуе толькі два рэжымы:
ебошыць на падпаленае дупе
ці забіць болт
і не мець балянсу ў 30 год гэта ня клёва
штош, more psychotherapy material
бесіць што мне ТАК ПАДАБАЕЦЦА калі мяне хваляць 😠
пахвалілі - і з мяне ўжо можна вяроўкі віць
я ў першы тыдзень на новае працы: пачуваюся тупой, думаю што нічога не атрымліваецца, не пасьпею своечасова, мяне звольняць, пачувацьмуся неўдалотай
таксама мая кіраўніца:
не так шмат існуе жанчын, якія не працуюць у сэнсе зусім нічога ня робяць (бо догляд да домам ды выхаванне дзяцей - гэта праца)
пра гэта кажуць часьцей, чым яно адбываецца насамрэч
ну то бок, разумею, што звычайна маецца на ўвазе, калі кажуць пра выбар працаваць ці не працаваць для жанчын - каб не трыгерыць жанчын, якія не ўпісваюцца ў стандарт "правільнай" феміністкі
тыпу фемінізм гэта свабода выбіраць для сябе у т.л. і тую ролю, што ўпісваецца ў патрыярхальныя стандарты
усё так, не спрачаюся
але мне гэта гучыць як спроба супакоіць жанчын, якія хэйцяць феміністак - бо рэальнасьць усё ж такі іншая
яшчэ мне ўсё ж здаецца што класьці такую адказнасць на адзіны бок - несправядліва
канечне ёсьць розныя выпадкі: інваліднасць партнёр/кі, дэкрэт, хтосьці можа мець пасыўны даход ды рэальна мець магчымасьць не працаваць - і гэта ок
але гэта рэдка калі пра "выбар"
веру ў існаванне людзей, якія шчыра хацелі б забяспечваць сваіх партнёраў/к ды нічога ад іх не вымагаць. я б таксама хацела забяспечваць сваю дзяўчыну ды нічога ад яе не вымагаць
але ня ўсе маюць такія магчымасьці. часцей працаваць даводзіцца абодвум у сям'і