Jaxxxon v1.05b

Фільмую відэа па гульнях на YouTube

https://www.youtube.com/c/TheJacksonGamer
https://www.facebook.com/100090541363517
Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-11-07

#НоваеВідэа #Teardown

Ваў, ого, што гэта, новае відэа? Як нечакана!
Слухай, ну, за нечаканасць падабайку звычайна ставяць...
youtu.be/_Ya1tjPBXpE

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-11-04

#АнонсАнонсу #НоваеВідэа

Новае відэа, ужо ў гэтую пятніцу!
Паспрабуй адгадаць назву па ШІ малюнку!

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-11-03

#Battlefield6

Памятаеце я рабіў відэа першага запуску BF6 у сюжэтным рэжыму?
Дык вось, мне тут трапілася вельмі цікавае відэа. І з жартамі, і з цікавымі падрабязнасцямі!

Дужа раю паглядзець: youtu.be/UYm1ZciI970?si=aEW_O7
(відэа на ўкраінскай, хай вас не блытае прэв'ю)

(Не рэклама, мне б ніхто не заплаціў)

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-11-01

@VartyGont Ну, паспрабаваць трэба. Я б далучыўся, але заняты перакладам PUBG у вольные гадзінкі...

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-10-30

@xzfantom Так, так, ведаю. Не стаў пісаць, бо не так шмат вольных літар засталося

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-10-30

#Пераклад #PUBG

Ці перакладаць назву ўзброенай арганізацыі "Pillar" у PUBG як "Слупы"?

Прыклады:
1. Pillar Compound - Комплекс «Слупоў» або Комплекс «Pillar»
2. Pillar UAZ - УАЗ «Слупоў» або ЎАЗ «Pillar»
3. Pillar Tactical Mask - Тактычная маска «Слупоў» або Тактычная маска «Pillar»

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-10-29

@pawaramonak З днём нараджэння! Загадай жаданне, толькі не кажы ўслых, а то мы ўсё гэта загадваем, а яны пакуль жывыя...

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-10-27

@ohdsad Я чамусьці датэлефанавацца не магу, напэўна сувязь проста дрэнная...

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-10-24

#НоваеВідэа #NeedForSpeed

А вось і новае відэа, спадзяюся, табе спадабаецца і ты абавязкова націснеш падабайку *падміргнуў*
youtu.be/WfbAxks4buk

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-10-18

@krz Не ведаю які ў яе MMR, але дакладна не менш 10к гадзін у Dota 2

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-10-17

@_zadzira_ Ну, акрамя ботаў усё ж такі ёсць і "людзі". Тым больш, некаторыя, з гэтых "ботаў", праходзілі праз відэа ў Telegram канал і дасылалі ў каментарах усялякі крывавы жах!

Цяжка сказаць дакладна, але я думаю, па паводзінах, 50% было не ботаў

А пра сэнс, я таксама ня бачу яго ў пакіданні каментароў. Але, хто ведае, мабыць хтосьці думае інакш, таму і запытаў.

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-10-17

2/2

Для пачатку крыху статыстыкі з асноўнага канала:
1. З 2022 года да гэтага моманту, было заблакавана 352 каментатары
2. З 2022 да 2024 года – 90% усіх каментароў былі падобныя, як мінімум, як на скрыншоце! (Цяпер гэта рэдкасць)

А зараз пытанне: Ці пакідаць (толькі для рэзерв канала) такія каментары?
Мне выгады ад такіх каментароў няма! Гэта толькі ваша рашэнне, ці хацелі б вы мець магчымасць бачыць і адказваць на такія каментары?
На асноўных каналах застанецца толькі лямпавая атмасфера!

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-10-17

4/4

5. Плэйліст "Wreckfest" - ёсць некаторыя ідэі. Пасля рэалізацыі, арыгінальныя відэа будуць цалкам выдалены!
6. Плэйліст "Teardown" - зараз няма відэа на беларускай мове, якое тлумачыць, у пачатку, правілы рубрыкі голасам. Як толькі з'явіцца, выдалю лішнія!
7. Сюжэтныя ці сюжэтназлучаныя плэйлісты - будуць пераагучаны (асобным відэа) сюжэтныя моманты з гэтых відэа і выдалены арыгіналы!

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-10-17

3/4

3. Відэа "СДЕЛАЛ FLATOUT... или как работают Правила EventLab в Forza Horizon 5" - да гэтага часу з'яўляецца інфарматыўным відэа на гэтую тэму (нават на ангельскай няма такой інфармацыі на YouTube, да гэтага часу). План? Чакаю Forza Horizon 6, разбіраюся зноў у EventLab і запісваю відэа з ангельскім ці ўкраінскім інтэрфейсам (пры наяўнасці). І выдаляю старое!
4. Відэа "ПОЧЕМУ МОИ ВИДЕО НА РУССКОМ ЯЗЫКЕ? | Разговорное Видео" - будзе на канале, пакуль не знікнуць усе відэа на расейскай мове!

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-10-17

2/4

2. Battlefield Compilation - было выдаткавана шмат сіл на мантаж, але пры гэтым не зойме шмат часу для пераагучвання (менавіта гэта я і збіраюся зрабіць у будучыні)

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-10-17

#НавіныКанала #YouTube

1/4

Ну шо ж, вось і адбыліся першыя буйныя змены на канале, а менавіта:

Былі выдалены/схаваны ўсе відэа на расейскай мове, акрамя некаторых (часовых) выключэнняў:

1. Плэйліст "Forza Horizon 5 - Жалезны Падарунак" - у плэйлісце толькі апошняя серыя на беларускай мове! Застаўся, да моманту выхаду Forza Horizon 6 і першай серыі "Жалезнага Падарунка" у ёй!

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-10-14

@roswell каб я ведаў... Я максімальна спрабаваў забяспечыць сябе, але паглядзім

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-10-14

@roswell раней быў у мяне гульнявы ТГ канал, але выдаліў яго з-за бяспекі.

Зараз маю групу ў Steam (steamcommunity.com/groups/belz), дзе збіраю ўсе беларускамоўныя каналы. Буду рады дадаць вас у спіс!
Але, мая група наўрад ці зможа дапамагчы чымсьці для вашага каналу!

-------------------------------

А з тых ТГ каналаў, што я ведаю, думаю, вось гэты падыдзе:
t.me/belkantent

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-10-13

Чыннікі простыя:

1. Гэта дрэнна ўплывае на статыстыку канала і ўтрыманне падпісчыкаў (бо асноўнымі сваімі відэа, я лічу звычайныя гарызантальныя з працягласцю не менш за 5 хвілін)

2. Гэтыя відэа перашкаджаюць знаходзіць свае асноўныя (прыходзіцца доўга гартаць)

Ну і буду думаць, што рабіць з гарызантальнымі відэа, што былі на расійскай мове - хаваць ці дадаваць беларускія субтытры і агучку.
Хутчэй за ўсё выкарыстоўваю 2 варыянты, бо ёсць рубрыкі дзе я не магу абарваць пачатак (для кантэксту).

Jaxxxon v1.05bjaxxxon_byt@vkl.world
2025-10-13

#НавіныКанала #YouTube

Вырашыў лёс рубрыкі (калі яе можна так назваць) "Выпадковыя Выразаныя Моманты"!

1. Апошняе відэа з гэтай серыі будзе не 1,200, а 1183 (шмат прычын)

2. Ужо зараз, усе відэа з гэтых плэйлістоў, якія былі на расейскай, зрабіў прыватнымі (хутка будуць выдалены)

3. Праз месяц пасля публікацыі апошняга відэа з гэтай серыі, усе відэа гэтай рубрыкі будуць выдалены!

4. Гэтая "рубрыка" працягнецца на вось гэтым канале: youtube.com/@JaxxxonRes
Мабыць пад іншай назвай...

#Навіны

Client Info

Server: https://mastodon.social
Version: 2025.07
Repository: https://github.com/cyevgeniy/lmst